Навiны
   ГДУ сёння

Гісторыя Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны пачынаецца з 1929 года, калі пастановай ЦВК БССР было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Гомелі аграпедагагічнага інстытута. Выконваючы гэту пастанову, Калегія народнага камісарыята адукацыі БССР 7 мая 1930 года прыняла рашэнне аб прафіліраванні Гомельскага інстытута па трох кірунках – сацыяльна-гістарычным, літаратурна-лінгвістычным і фізіка-тэхнічным. Да 1933 года інстытут вёў падрыхтоўку настаўнікаў для школ з двухгадовым тэрмінам навучання. У 1933 годзе ён быў пераўтвораны ў педагагічны інстытут з трохгадовым тэрмінам навучання. Праз год інстытут быў рэарганізаваны ў ВНУ з чатырохгадовай праграмай навучання, якая прадугледжвала падрыхтоўку выкладчыкаў матэматыкі, фізікі, хіміі і прыродазнаўства. 5 сакавіка 1939 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР інстытуту прысвоена імя праслаўленага лётчыка В. П. Чкалава.

За вялікія дасягненні ў вывучэнні і навуковым даследаванні культурнай спадчыны беларускага народа, культурна-асветніцкай дзейнасці найбуйнейшага гуманіста эпохі Адраджэння, усходнеславянскага і беларускага першадрукара Францыска Скарыны Саветам Міністраў БССР 29 лістапада 1988 года ўніверсітэту было прысвоена яго імя. Падрабязней..

Ректор университета: Хахомов Сергей Анатольевич Учебный корпус №5 ул.Советская, 102 Учебный корпус №4, ул. Советская, 104 Учебный корпус №2 ул.Кирова, 119
   Факультэты

    Установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны" © 1997-2017
    246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 104
     (0232) 60-73-71, факс 57-81-11
     ГДУ Webmaster