Літаратурны конкурс “Табе спяваю, родны Гомель, славуты, старажытны, дарагі!”

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - вт, 24/05/2022 - 14:57

Усе аматары мастацкай творчасці запрашаюцца да ўдзелу ва ўніверсітэцкім літаратурным конкурсе “Табе спяваю, родны Гомель, славуты, старажытны, дарагі!”, прысвечаным 880-годдзю г. Гомеля.

Прымаюцца творчыя работы (вершы, эсэ, нарысы, нататкі і інш.), напісаныя беларускай або рускай мовамі.

Прыём аўтарскіх работ ажыццяўляецца з 1 чэрвеня па 20 жніўня 2022 г. на электронны адрас: konkurs-gomel-880@mail.ru .

Усе падрабязнасці аб умовах конкурсу тут.

Лепшыя творы будуць апублікаваны ў выданнях Арганізатара – УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» , інтэрнет-партале Партнёра - газеты «Гомельскія ведамасці».