Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся са студэнтамі і супрацоўнікамі ГДУ імя Ф. Скарыны (Сайт газеты «Гомельская правда»)

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - пт, 13/03/2020 - 10:11

У фармаце адкрытага дыялогу абмеркавалі інфармацыйную прастору краіны, ролю СМІ ў жыцці грамадства і іх уплыў на грамадскую думку, развіццё беларускай літаратуры і асветы, клапатлівае стаўленне да айчыннай гісторыі.

Як адзначыў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, ГДУ імя Ф. Скарыны — важная ўстанова ў сістэме адукацыі краіны, а таму значным падаецца погляд моладзі на гэтыя накірункі сацыяльнага жыцця. І дыялог атрымаўся.

— Вельмі прыемна, што было столькі цікавых пытанняў, — ацаніў размову Аляксандр Карлюкевіч. — І задавалі іх у асноўным не выкладчыкі, а студэнцкая моладзь першых, другіх і іншых курсаў. Былі пытанні пра самаідэнтыфікацыю нашай суверэннай краіны — мне здаецца, гэта актуальна. З цікавасцю адказваў на тыя, што звязаны з гісторыяй, асветніцтвам. Шмат новага адкрыў для сябе не толькі пра Гомельшчыну, але і пра Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Скарыны. Студэнты ўважлівыя да айчынных масмедыя, цікавяцца іх роляй у сацыяльным, эканамічным жыцці грамадства. Гэта гаворыць пра высокі палітычны ўзровень студэнцкай моладзі, пра яе грамадскую і сацыяльную актыўнасць.

Пасля сустрэчы міністр інфармацыі наведаў літаратурны музей "Alma-Mater", цэнтр навучання кітайскай мове, а таксама літаратурна-асветніцкі цэнтр "Патрыётыка" на філалагічным факультэце вну.

https://gp.by/category/novosti/obshchestvo/news212979.html