Сустрэча дэпутата з першакурснікамі юрыдычнага факультэта

Submitted by ias on пят, 12/03/2021 - 16:55

12 сакавіка на юрыдычным факультэце адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэя Анатольевіча Злотнікава са студэнтамі першага курса. Сустрэча прымеркавана да дзяржаўнага свята нашай краіны – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Анатольевіч расказаў студэнтам, будучым юрыстам, пра асаблівасці працэсу заканатворчасці. Прыводзячы канкрэтныя прыклады са сваёй дэпутацкай практыкі, Андрэй Анатольевіч здолеў апісаць маштабнасць і складанасць праблем, якія неабходна вырашаць парламентарыям і ўраду.

Дэпутат падкрэсліў прыярытэтнасць эвалюцыйнага шляху развіцця грамадства і неабходнасць рашэння ўсіх канфліктных сітуацый на аснове дзеючага заканадаўства. Андрэй Анатольевіч анансаваў магчымасць удзелу студэнтаў у інтэлектуальным конкурсе, пераможцы якога змогуць наведаць парламент Рэспублікі Беларусь і на свае вочы ўбачыць працу дэпутацкага корпуса.

Напрыканцы Андрэй Злотнікаў адказаў на пытанні аўдыторыі. Намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Міхаіл Цішкевіч ад імя калектыву факультэта падзякаваў Андрэю Анатольевічу за пастаянную ўвагу да жыцця факультэта, інтэлектуальна напоўненыя і факталагічна змястоўныя выступленні.

Фотасправаздача