Запалілі студэнцкім драйвам

Submitted by ias on пят, 05/04/2024 - 09:41

У Гомельскім медуніверсітэце адбыўся абласны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі "АРТ-вакацыі - 2024". Наш універсітэт паказаў гледачу і журы насычаную, разнажанравую праграму. Творчыя калектывы таленавіта здзіўлялі прысутных акадэмічным, народным, эстрадным вакалам, дэманстравалі цікавую і яркую харэаграфію, мініяцюры. Выступленне ГДУ было прасякнута па-сапраўднаму лёгкай, студэнцкай энергіяй, чым і зачапіла ўсіх у зале.
Дзякуем наш студклуб і ўсім удзельнікам за цудоўны вечар!

Фотасправаздача