Юрыдычная Алімпіяда, як вядома, з'яўляецца адным з самых прадстаўнічых і маштабных адукацыйных мерапрыемстваў, якое стымулюе будучых юрыстаў развіваць веды і ўдасканальваць свае навыкі і ўменні. Таму з 28 лютага па 2 сакавіка юрыдычны факультэт БДУ ў чарговы раз прыняў у сваіх сценах лепшых з лепшых студэнтаў-правазнаўцаў.
Каманда нашага факультэта «Lynces justae» ў складзе Надзеі Дзенісенка, Аляксея Картэля, Ангеліны Кушняровай, Анастасіі Сцепаненка і Святланы Супрун па выніках ўпартай двухдзённай барацьбы ўвайшла ў шасцёрку лепшых каманд і размясцілася на трэцяй пазіцыі. У фінале ім трэба было змагацца за выніковую перамогу. У фінальным туры ўдзельнікі на аснове аналізу казуса па крымінальнай справе прэзентавалі сваю пазіцыю. Выдатна выкананае заданне дазволіла рабятам падняцца яшчэ вышэй і заняць выніковае другое месца. Варта нагадаць, што Святлана Супрун летась таксама заняла другое месца, але толькі ў індывідуальным заліку.
У гэты раз яе пачын у «індывідуалы» падтрымаў Яўген Лукашук, які, увайшоўшы ў фінал з пятай пазіцыі, змог бліскуча прэзентаваць сваю пазіцыю на аснове казуса па грамадзянскай справе і заняў выніковае трэцяе месца. Таксама варта адзначыць вялікі поспех Максіма Новіка, які таксама, прайшоўшы вострую канкурэнтную барацьбу, увайшоў у лік лепшых з лепшых студэнтаў-правазнаўцаў. Гэта асабліва каштоўна, бо ў фінал сярод «індывідуалаў» змаглі прабіцца толькі тры прадстаўнікі рэгіянальных ВНУ (Яўген, Максім і студэнт з Гродзенскага ўніверсітэта), а роўна палову фіналістаў склалі студэнты БДУ.
Віншуем нашых пераможцаў і ўсіх удзельнікаў, якія дастойна прадставілі наш факультэт і ВНУ! Вялікая ўдзячнасць выказваем Пасынкову Андрэю Васільевічу і Ранько Яўгену Леанідавічу, якія з'яўляюцца трэнерамі-настаўнікамі каманды.