Круглы стол, прысвечаны 25-годдзю Канстытуцыі Беларусі, прайшоў у ГДУ імя Ф. Скарыны

Submitted by Darina_Pastushenko on чцв, 14/03/2019 - 20:30

15 сакавіка спаўняецца 25 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні гэтай даты на юрыдычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны прайшоў круглы стол, які сабраў спецыялістаў у галіне права.

- Для незалежнай дзяржавы, для вольнага народа Канстытуцыя гуляе наймагутную сімвалічную ролю. У ёй сутнасць суверэнітэту краіны і нацыянальнага гонару, залог стабільнага развіцця грамадства і ўпэўненасці ў будучыні нашых дзяцей, - звярнуўся да прысутных галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Сяргей Шмарлоўскi.

Ён падкрэсліў, што менавіта Канстытуцыя вызначыла сучаснае развіццё краіны як сацыяльнай прававой дзяржавы.

Эксперты сустрэчы - прадстаўнікі ВНУ, Гомельскага аблвыканкама, абласны натарыяльнай палаты, калегіі адвакатаў і пракуратуры горада Гомеля абмяркоўвалі пытанні гісторыі распрацоўкі галоўнага закона краіны, нормы міжнароднага права, меры па барацьбе з карупцыяй, шляхі павышэння даступнасці юрыдычнай дапамогі для простых грамадзян і інш.

Асаблівую ўвагу надалі моладзі. Сёння яна гуляе важную ролю ва ўнутрыпалітычным жыцці рэспублікі і мае права выказваць свой погляд на Канстытуцыю. Як, напрыклад, гэта зрабілі ўдзельнікі адкрытага гарадскога конкурсу эсэ, прымеркаванага знакавай даты. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла падчас пасяджэння. Лепшай у намінацыі "Калі б аўтарам Канстытуцыі быў я" стала старшакласніца гімназіі №56 імя А.А. Вішнеўскага Вікторыя Ксянзова. У намінацыі "Правы і свабоды чалавека - найвышэйшая каштоўнасць" перамагла студэнтка гістарычнага факультэта ГДУ Наталля Чакан. Лідэрам у намінацыі "Канстытуцыя Беларусі і яе месца ў маім жыцці" прызнана работа студэнткі юрыдычнага факультэта ВНУ Надзеі Дзенісенка.

- Мы ўдзячныя ўдзельнікам конкурсу, а таксама Гомельскаму абласному выканаўчаму камітэту і газеце «Гомельскія ведамасці», якія падтрымалі гэтую ініцыятыву, - адзначыў прарэктар па выхаваўчай працы ГДУ імя Ф. Скарыны Юрый Нікіцюк. - Разумеем, як важна далучаць таленавітую прагрэсіўную моладзь у жыццё краіны. Бо менавіта ім трэба будзе будаваць беларускую дзяржаўнасць.

Відэасюжэт тэлерадыёкампаніі "Гомель"

Падраздзяленнi