Спорт

  • 07 сакавік 2023
    З 2 па 4 сакавіка на базе спартыўнага комплексу "Алімпіец" у Магілёве прайшло першынство Рэспублікі Беларусь ("Кубак А. Мельнікава") па дзюдо сярод юніёраў 2003-2007 гг.н. Каманда Гомельскай вобласці заняла І месца ў агульнакамандным заліку. У выніку яркай барацьбы дзюдаісты заваявалі 6 залатых, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі. Важкі ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта. Залаты медаль заваявалі Паліна Слесарэнка (63 кг),…
  • 07 сакавік 2023
    З 28 лютага па 2 сакавіка ў Цюмені адбыліся чэмпіянат Расіі і Кубак Расіі па спорце глухіх у дысцыпліне "лёгкая атлетыка". Гэтае маштабнае спартыўнае мерапрыемства сабрала каля 200 наймацнейшых лёгкаатлетаў Расіі і Беларусі. Дастойна прадставіў нашу краіну і паказаў выдатны вынік (15.07м) на спаборніцтвах студэнт факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа Аляксандр Майстрэнка, які заваяваў золата ў трайным скачку. Віншуем Аляксандра…
  • 03 сакавік 2023
    1 сакавіка на базе спартыўнага комплексу № 7 "ГДУ імя Ф. Скарыны" адбылося традыцыйнае першынство ўніверсітэта па шахматах. У выніку інтэлектуальнай барацьбы перамогу атрымаў студэнт факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Аляксей Ваявода (адказны за спартыўна-масавую працу факультэта - Кастырка М.Ф.). Сярэбраным прызёрам турніру стаў прадстаўнік філалагічнага факультэта Ілья Гнідзін (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – Марціновіч С.В.). III месца дасталася шахматысту…
  • 28 люты 2023
    У памяць аб дзевяці пажарных, якія загінулі пры тушэнні пажару ў гасцініцы "Ленінград" 23 лютага 1991 года і ўсіх, хто некалі аддаў свае жыцці ў барацьбе з агнём, штогод напярэдадні Дня абаронцы Айчыны праводзіцца міжнародны турнір па міні-футболе. У гэтым годзе на Зімовым стадыёне Санкт-Пецярбурга ў фінале турніру за перамогу змагаліся каманды МНС Рэспублікі Беларусь, Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па г. Санкт-Пецярбургу, зборнай пажарна-выратавальных атрадаў Санкт-Пецярбурга і Галоўнага…
  • 04 ліпень 2022
    Першынство Беларусі сярод юніёраў і юніёрак (2003-2004 года нараджэння) прайшло з 28 па 30 чэрвеня ў Брэсце. На дарожках і ў сектарах спаборнічалі прадстаўнікі маладога пакалення лёгкаатлетаў Беларусі. Мы віншуем каманду Гомельскай вобласці, якая стала бронзавым прызёрам першынства. Значны ўклад у скарбонку зборнай унеслі лёгкаатлеты - студэнты факультэта фізічнай культуры нашага універсітэта, якія традыцыйна парадавалі вынікамі ў асабістых выступленнях. Маргарыце Баранкевіч дасталася пальма…
  • 16 люты 2022
    На базе спартыўнага клуба федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Ялецкі дзяржаўны ўніверсітэт імя І.А. Буніна» (г. Ялец, Расія) былі арганізаваны і праведзены II міжнародныя студэнцкія анлайн-спаборніцтвы па дэманстрацыі тэхнікі жанглявання футбольным мячом. Удзельнікамі спаборніцтваў сталі студэнты 30 навучальных устаноў вышэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі, агульнай колькасцю больш за 140 спартсменаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 19…
  • 15 люты 2022
    З 9 па 12 лютага на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў г. Пінску прайшло Першынство Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе (U-23), удзел у якім прынялі каля 90 наймацнейшых барацьбітоў (да 23-х гадоў), прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў краіны. Асабліва радасна, што важкі ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта, якія выступалі ў складзе каманды Гомельскай вобласці. Пераможцамі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Іван Грамыка (да 61 кг…
  • 14 люты 2022
    Двума падзеямі, якія прайшлі ў Гомельскім Палацы лёгкай атлетыкі, адзначыла "каралева спорту" першую дэкаду лютага. Наймацнейшыя лёгкаатлеты, студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта, парадавалі вынікамі сваіх выступленняў на чарговых рэспубліканскіх стартах бягучага спаборніцкага сезона. Так, па выніках каманднай барацьбы Гомельская вобласць заняла II месца на Чэмпіянаце і Першынстве Беларусі па мнагабор'ях (9-10 лютага), уступіўшы атлетам Гродзенская вобласці. Чэмпіёнкай…
  • 23 верасень 2021
    З 16 па 19 верасня на возеры Багсвард ў сталіцы Даніі Капенгагене праходзіў чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ і параканоэ. У спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены з 56 краін свету, сярод якіх і прадстаўнікі Беларусі. Прыемна, што выпускнік ГДУ імя Францыска Скарыны Мікіта Борыкаў прынёс у скарбонку беларускай зборнай золата чэмпіянату свету. У вырашальным заездзе байдарак-адзіночак на 500 метраў спартсмен паказаў выніковы вынік 1 хв. 38,87 сек. Другое месца заняў партугалец…
  • 14 верасень 2021
    У Казані завяршыліся I Гульні краін СНД, якія праходзілі з 4 па 11 верасня. Каманда нашай краіны выйграла 8 залатых, 32 сярэбраных і 29 бронзавых медалёў. У агульнакамандным заліку маладыя беларускія спартсмены занялі пятае месца. Уклад у медальную скарбонку ўнеслі і студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта. Так, студэнт другога курсу Глеб Макаранка стаў чэмпіёнам мультыспартыўнага форуму. Магістрант Ягор Трухан і другакурсніца Паліна Слесарэнка заваявалі бронзавыя ўзнагароды…