Фальклор і сусветная культура ў сучаснай Еўропе

Опубликовано kd - чт, 30/11/2017 - 11:53

З 23 па 26 лістапада ў г. Андорф (Аўстрыя) адбылася 14-ая Еўрапейская міжнародная канферэнцыя па народнай творчасці “Фальклор і сусветная культура ў сучаснай  Еўропе”, якая сабрала прадстаўнікой розных краін свету: Італіі, Польшчы, Аўстрыі, Арменіі, Латвіі, Расіі, Украіны і інш. Ад Беларусі наш універсітэт прадстаўлялі доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Валянціна Новак і выкладчык кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы, аспірант БДУ Кацярына  Паборцава.

В.С. Новак, член Міжнароднай арганізацыі па фальклоры, на пленарным пасяджэнні прадставіла даклад “Міфалагічныя ўяўленні ў вясельнай абраднасці беларусаў”на нямецкай мове.

На канферэнцыі К.В. Паборцава выступала ў якасці перакладчыка на англійскую мову для навукоўцаў з розных краін свету.

Падчас работы форума праводзіліся кансультацыі па навуковым супрацоўніцтве. Арганізатарамі канферэнцыі была прапанавана культурная праграма, сустрэчы са знакамітымі людзьмі. Форум пакінуў вельмі прыемныя ўражанні.

Фотоотчёт