Спадчына Івана Навуменкі і актуальныя праблемы літаратуразнаўства

Опубликовано ias - чт, 04/10/2018 - 15:14

2 -3 кастрычніка на на базе ГДУ імя Ф. Скарыны і Гомельскай абласной бібліятэкі прадстаўнікі Германіі, Англіі, Расіі, Польшчы, Іспаніі, Украіны і Беларусі прынялі ўдзел у міжнародных навуковых чытаннях «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах», прысвечаных памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі.

З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнуўся рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны, доктар фізіка-матэматычных навук Сяргей Хахомаў. Сярод ганаровых гасцей на ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі дырэктар Гомельскай абласной бібліятэкі Марына Рафеева, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка, член-карэспандэнт НАН Беларусі Юрый Плескачэўскі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ Павел Навуменка, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Валерыя Навуменка, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры нашага ўніверсітэта Іван Штэйнер.

У рамках мерапрыемства прайшла прэзентацыя поўнага збору твораў у 10-ці тамах народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (выдавецтва «Мастацкая літаратура»).

На працягу двух дзён вядучыя вучоныя-славісты, а таксама родныя Івана Навуменкі на пленарнам і секцыйных пасяджэннях абмяркоўвалі найбольш актуальныя праблемы жыццёвага і творчага шляху народнага пісьменніка, пытанні рэгіянальных і нацыянальных асаблівасцей развіцця славянскіх літаратур на фоне сусветнай культурнай традыцыі, а таксама перспектывы існавання класічнага прыгожага пісьменства ў эпоху глабалізацыі.

Фотоотчёт