Шаноўныя юнакі і дзяўчаты! Рады запрасіць вас да ўдзелу ў праекце “Завочная інтэрнет-школа ЮНАГА ФІЛОЛАГА”. Супрацоўніцтва з намі дасць вам магчымасць папрактыкавацца ў рашэнні як тэставых заданняў, так і цікавых алімпіядных заданняў пазнавальнага і творчага характару.
На працягу года вам будуць прапанаваны чатыры кантрольныя работы (верасень-кастрычнік, лістапад-снежань, студзень-люты, сакавік-красавік), кожная з якіх уключае шэраг заданняў па беларускай мове (для падрыхтоўкі да ЦТ і прадметнай алімпіяды) і літаратуры (для падрыхтоўкі да ўступных экзаменаў). Кожнае заданне будзе ацэньвацца пэўнай колькасцю балаў у адпаведнасці з узроўнем складанасці (у сукупнасці – 50). Адказы можна дасылаць як звычайнай, так і электроннай поштай. Выбар таго або іншага тыпу кантрольнай работы (тэсты, алімпіядныя задачы, літаратурныя заданні) залежыць ад вашых інтарэсаў.
У канцы навучальнага года ўдзельнікі, якія праілюстравалі лепшыя вынікі падчас выканання кантрольных работ, атрымаюць лісты ўдзячнасці (яны прымаюцца камісіяй і даюць прыярытэт пры паступленні ў ГДУ імя Ф. Скарыны на філалагічныя спецыяльнасці пры іншых аднолькавых умовах (гл. Парадак прыёму ва УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”).
З павагай, кіраўнікі школы юных філолагаў дацэнт Кастрыца Алена Аляксандраўна, дацэнт Паплаўная Лілія Віктараўна, дацэнт Аммон Марына Уладзіміраўна (kastritsa*gsu.by)
2019-2020 учебный год
Алімпіядныя заданні па беларускай мове №1 | Адказы | Вынікі
2018-2019 учебный год
Алімпіядныя заданні па беларускай мове №3 | Адказы | Вынікі
Алімпіядныя заданні па беларускай мове №2 | Адказы | Вынікі
Алімпіядныя заданні па беларускай мове №1 | Адказы | Вынікі
Кантрольная работа па беларускай мове №2 | Адказы | Вынікі
Кантрольная работа па беларускай мове №1 | Адказы | Вынікі