Гамяльчане ўдастоены высокіх узнагарод (Сайт газеты «Гомельская правда»)

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - чт, 23/01/2020 - 16:42

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё чыгуначнага і нафтаправоднага транспарту, заслугі ў галіне адукацыі, навукі і культуры Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: 

медалём «За працоўныя заслугі»: 

ГАЛАВЕЙ Васілій Васільевіч – начальнік стралковай каманды на станцыі Жлобін Гомельскага атрада ваенізаванай аховы дзяржаўнага аб’яднання «Беларуская чыгунка»; 

ГАНЧАРЭНКА Рыгор Рыгоравіч – загадчык кафедры заалогіі, фізіялогіі і генетыкі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»; 

РУБАНАЎ Аляксандр Сяргеевіч – галоўны метролаг адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельтранснафта Дружба»; 

СЕМЧАНКА Ігар Валянцінавіч – прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»; 

СЕРДЗЮКОЎ Анатолій Мікалаевіч – прафесар кафедры оптыкі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» 

медалём Францыска Скарыны: 

ШОДА Таццяна Аляксееўна – галоўны захавальнік фондаў музея дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» 

https://gp.by/category/news/society/news210403.html