Лекцыя «Сучасні підходи до організації освітнього процесу в інформаційному просторі: українська мова та інфомедійна грамотність»

Опубликовано ias - пт, 30/10/2020 - 18:07

30 кастрычніка у рамках праграмы «Запрошаны прафесар» загадчыкам кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Б. Хмяльніцкага (Україна) Таццянай Міхайлаўнай Шаровай была прачытана лекцыя «Сучасні підходи до організації освітнього процесу в інформаційному просторі: українська мова та інфомедійна грамотність» студэнтам 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» (мадэратар сустрэчы – дацэнт кафедры беларускай мовы З.У. Шведава).

Таццяна Міхайлаўна прадэманстравала магчымасці інтэрнэт-прасторы ў авалоданні і папулярызацыі мовы на прыкладзе ўкраінскай. Лектар падзялілася ўласнымі напрацоўкамі, паказала прыклады тыпаў кантэнту, сварэння інфаграфікі, вучэбных гульняў і інш. з дапамогай анлайн-сэрвісаў, паказала магчымасці анлайн-трэнажораў.

Студэнты добра разумелі ўкраінскую мову, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях. Лекцыя для іх была змястоўнай, цікавай, пазнавальнай і карыснай.

Вялікі дзякуй Таццяне Міхайлаўне за слушную лекцыю, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

Фотоотчёт