Да новых дасягненняў

Опубликовано ias - вт, 28/03/2023 - 14:11

Працягвае здзіўляць сваім навуковым патэнцыялам і творчай энергіяй загадчык кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер.

22 сакавіка 2023 года адбылася паспяховая абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук Марыны Сяргееўны Захаравай “Полифункциональность эпиграфа в белорусских и англоязычных коротких рассказах”. Кафедра беларускай літаратуры, калектыў філалагічнага факультэта шчыра віншуюць М. С. Захараву і І. Ф. Штэйнера. Гэта ўжо трэцяя ў бягучым навучальным годзе абарона дысертацыі пад кіраўніцтвам І. Ф. Штэйнера. Усе тры вучоныя з’яўляюцца выпускнікамі аспірантуры ГДУ імя Ф. Скарыны.

14 верасня 2022 года аспірант з Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзы Хэхэ абараніў дысертацыю на тэму «Проблемы идентификации и самоидентификации автора и героев в творчестве В.Л. Кигна-Дедлова» на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.01.02 – руская літаратура. Яшчэ падчас навучання ў аспірантуры Цзы Хэхэ выдаў манаграфію «Проза В. Л. Кигна-Дедлова и проблема многоуровневой национальной идентичности писателя» і стаў лаўрэатам Скарынінскіх чытанняў 2022.

28 верасня 2022 года Таццяна Міхайлаўна Пятроўская, выкладчык Гомельскага педагагічнага каледжа імя Л. Выгоцкага, абараніла дысертацыю на тэму «Сучасная дзіцячая проза: жанравыя асаблівасці і тэндэнцыі развіцця» на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.01.01 – беларуская літаратура.

Дысертацыі Цзы Хэхэ і Т. М. Пятроўскай зацверджаны ВАК Рэспублікі Беларусь.

Усяго пад кіраўніцтвам І. Ф. Штэйнера абаронена 18 кандыдацкіх дысертацый і адна доктарская. У бліжэйшы час чакаюцца новыя абароны.

Фотоотчёт