Прыпяці вечныя берагі

Опубликовано ias - вт, 04/07/2023 - 13:49

2 ліпеня ў Нароўлі адбылася прэзентацыя кнігі "Прыпяці вечныя берагі", якая была падрыхтавана да выдання выкладчыкамі філалагічнага факультэта: прафесарам В.С. Новак і дацэнтамі А.А. Кастрыцай і Н.А. Багамольнікавай. Удзельнікаў мерапрыемства, якое было прымеркавана Нараўлянскім райвыканкамам да святкавання Дня Незалежнасці, зацікавілі выступленні аўтараў-укладальнікаў кнігі. Гаварылі пра мясцовыя каляндарныя і сямейныя абрады, песні, прыкметы і павер’і, міфалагічныя ўяўленні, мудрасць і паэтычнасць светапогляду жыхароў Нараўляншчыны.

Фотоотчёт