Скарынаўскі кабінет адкрыўся ў ГДУ

Опубликовано kd - пт, 20/10/2017 - 13:16

У межах міжнароднай навуковай канферэнцыі “Скарына і наш час” на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося ўрачыстае адкрыццё Скарынаўскага кабінета. У цырымоніі прынялі ўдзел госці з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны. Яны павіншавалі выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў з гэтай важнай падзеяй у жыцці нашай вну.

Гэты кабінет, па-першае, з’яўляецца працягам развіцця і станаўлення Скарынаўскіх традыцый, пакладзеных з часу прысваення ўніверсітэту імя беларускага асветніка і кнігадрукара Францыска Скарыны; па-другое, будзе цэнтрам прыцягнення ўвагі студэнтаў да традыцый і ідэй гуманіста, які дбаў аб сваім народзе, роднай мове.

І сёння наша задача – быць дастойнымі паслядоўнікамі гуманістычных і асветніцкіх ідэй Францыска Скарыны, слаўнага сына беларусаў, які любіў і шанаваў родную зямлю.

Наш кар.

Фото У. Чысціка

Фотоотчёт