Скрозь традыцыі і абрады: вынікі фальклорнай экспедыцыі студэнтаў філфака
1 кастрычніка 2024 г. на філалагічным факультэце адбылася канферэнцыя, прысвечаная вынікам вучэбнай фальклорнай практыкі, якой кіравалі выкладчыкі кафедры рускай і сусветнай літаратуры прафесар В. С. Новак і дацэнт А. А. Кастрыца. У аўдыторыі сабраліся студэнты першага курса (груп БФ-11 і РФ-11), якіх таксама ўлетку 2025 г. чакаюць цікавыя сустрэчы з носьбітамі традыцыйнай духоўнай культуры.










