З ЛЮБОЎЮ ДА НАРОДНАЙ ДУХОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Ці захоўвае моладзь традыцыі продкаў? Безумоўна, захоўвае. У гэтым упэўніліся ўсе, хто завітаў 24 лістапада ў Славянскую бібліятэку. Студэнты філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара В. С. Новак наладзілі цудоўнае мерапрыемства, прысвечанае святам народнага календара беларусаў Гомельшчыны.