“DELIRIUM: Псіхадэлічная гісторыя з элементамі дэтэктыва”
Літаральна днямі ўбачыў свет чарговы мастацкі твор прафесара Івана Штэйнера – міні-раман “DELIRIUM: Псіхадэлічная гісторыя з элементамі дэтэктыва”. У займальным і энергічным стылі паважаны аўтар апавядае пра дзіўную падзею, што здарылася на Палессі ў нашы дні і паўплывала на лёс многіх людзей. Творча выкарыстоўваючы мясцовыя легенды і паданні, сусветныя набыткі ў галіне філасофіі і класічнай культуры, прафесар разважае аб ролі літаратуры і наогул СЛОВА ў эпоху глабалізацыі, аб значэнні кнігі для люду паспалітага ў розныя вякі.










