21 – Шчаслівая лічба!

Dmitry_Gorbachev 提交于 周一, 22/12/2025 - 14:38

Роўна столькі дысертацый абаронена пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара, лаўрэта прэміі Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнай літаратурнай прэміі, выдатніка народнай асветы, уладальніка медаля Францыска Скарыны, загадчыка кафедры беларускай літаратуры Івана Штэйнера. Дзьве з іх – доктарскія даследаванні; дзьве абаронены кітайскімі аспірантамі. Тэматыка даследаванняў вучняў Івана Штэйнера самая разнастайная – гісторыя і тэорыя літаратуры, кампаратывістыка, кросс-культурныя сувязі, перспектывы літаратуры як віду мастаства ў эпоху глабалізацыі. Выпускнікі нашай асперантуры, даследаваннямі якіх кіраваў паважаны прафесар, загадваюць кафедрамі атпаведнага профілю ў Беларускім дзяржаўным, лінгвістычным і Мазырскім універсітэтах, у ВНУ Кітая, на кафедрах беларускай літаратуры, рускай і сусветнай літаратуры, тэорыі і практыкі англійскай мовы.

 

Зусім нядаўна адбылася абарона дысертацыі аспіранткі з КНР Сюй На на тэму «Специфика восприятия прозы В. Распутина в “Китайской школе изучения русской литературы”», з чым яе і шчыра віншуем. А таксама паважанага прафесара і ўсіх ягоных вучняў!