Золата Партугаліі

Submitted by ias on чцв, 26/07/2018 - 15:16

24 і 25 ліпеня ў горадзе Каімбра (Партугалія) адбыліся IV Еўрапейскія універсітэцкія гульні.

Студэнтка факультэта фізічнай культуры ГДУ імя Ф. Скарыны, дзюдоистка Вікторыя Новікава заваявала залаты медаль і стала чэмпіёнкай IV Еўрапейскіх універсітэцкіх гульняў.

Вікторыя выступала ў вагавой катэгорыі 70 кг. У фінальнай сустрэчы яна пазмагалася з Рытай Гама з Коимбрского універсітэта і упэўненай у барацьбе атрымала перамогу над саперніцай.

Віншуем Вікторыю і жадаем ёй далейшых поспехаў!

Фотасправаздача