Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб наведала ГДУ імя Ф. Скарыны

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 02/11/2018 - 20:18

ГДУ імя Ф. Скарыны наведала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёна Гіб.

На сустрэчы са студэнтамі і кіраўніцтвам ВНУ абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ўніверсітэта і Брытанскага Савета ў сферы вывучэння англійскай мовы, разглядаліся магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў, накіраваных на павышэнне моўнай падрыхтоўкі выкладчыкаў і студэнтаў.
У ходзе мерапрыемства таксама абмяркоўваліся маральна-этычныя праблемы прымянення вышэйшай меры пакарання ў розных краінах свету, агаворваліся перспектывы ўваходжання Рэспублікі Беларусь у Савет Еўропы і інш.

Сустрэча праходзіла з удзелам дэпутатаў і міжнародных экспертаў.

Фота Анастасіі Лашкевіч

Фотасправаздача
Падраздзяленнi