Аб праекце па бізнэс-адукацыі школьнікаў у рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 16/01/2019 - 15:28

Рэалізацыя эканамічным факультэтам універсітэта праекта па бізнес-адукацыі школьнікаў выклікала цікавасць не толькі ў г. Гомелі, але і ў рэспубліцы ў цэлым. Пра гэта сведчыць сюжэт тэлерадыёкампаніі Гомель, які быў рэтрансляваць Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё ў перадачы  «Радыёфакт» с з Аляксандрам Шустэрам.

Зрабіць хобі бізнэсам - не проста, але рэальна. Набыццё такіх навыкаў стала мэтай рэалізацыі адукацыйнага праекта для школьнікаў 9-11 класаў, які завяршыўся прэзентацыяй ўдзельнікамі адукацыйнага праекта сваіх уласных бізнэс-ідэй.

Каманда гомельскай сярэдняй школы №8 займалася распрацоўкай праекта па адкрыцці кветкавага магазіна, пра які гледачам і слухачам распавяла лідэр каманды Карына Токарава. Яна адзначыла, што да традыцыйных метадаў працы сёння неабходна дадаваць сучасныя Інтэрнэт-тэхналогіі, шырока выкарыстоўваючы сацыяльныя сеткі. Разумеюць школьнікі і пра неабходнасць фарміравання унікальнай гандлёвай прапановы ў выглядзе разнастайнай каляровай гамы і вясёлкавых колераў, што адрознівае дадзены праект арыгінальнасцю і падачай.

Загадчык кафедры эканомікі і кіравання Іна Бабына адзначыла, што мэта адукацыйнага праекта - дапамагчы школьнікам выразна сфармуляваць бізнес-ідэі, якія цікавыя ім і ў будучыні дазволяць цікава жыць і яшчэ атрымліваць прыбытак. Нават калі сёння школьнікі не ўсведамляюць ўсе рызыкі і праблемы, звязаныя з рэалізацыяй іх бізнэс-ідэі, але яны ўжо могуць пабудаваць мадэль бізнэсу, што дае магчымасць прасоўвацца далей.

Арганізатары адукацыйнага праекта, выкладчыкі кафедры эканомікі і кіравання, будуць радыя ўбачыць актыўных школьнікаў сярод сваіх будучых студэнтаў, асабліва на новай спецыяльнасці "Бізнес-адміністраванне", набор на якую будзе ажыццяўляцца ўжо ў 2019 годзе.

 

Відэаматэрыялы тэлерадыёкампаніі Гомель прадстаўлены па спасылках:

http://tvrgomel.by/news/society/v-gomele-realizovali-proekt-po-biznes-obrazovaniyu-shkolnikov/

http://radio1.by/o-kanale/novosti/radiofakt-s-aleksandrom-shusterom-15-01-2019-audio/

Фотасправаздача
Падраздзяленнi