У ГДУ распрацоўваюць мабільнае прыкладанне, якое павінна павысіць бяспеку дзяцей на дарозе

Submitted by ias on пят, 18/01/2019 - 10:34

З ідэяй стварыць такое прыкладанне выступілі супрацоўнікі Гомельскай дзяржаўтаінспекцыі. Для яе рэалізацыі яны звярнуліся ў ГДУ імя. Ф.Скарыны, дзе іх падтрымалі. Займаюцца распрацоўкай прыкладання на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій. Двое яго студэнтаў-трэцякурснікаў працуюць над праектам у рамках сваіх курсавых работ.

Перад імі пастаўлена задача, каб прынцып дзеяння прыкладання быў максімальна простым: набліжаецца, скажам, юны пешаход да скрыжавання, раздаецца сігнал з мабільнага, заклікаючы да увагi. Калі дзіця ў гэты час слухае музыку, то яна адключаецца. Распрацоўваецца сістэма пад мабільную платформу Android.

- У чарнавым варыянце прыкладанне ўжо ёсць. У траўні ў рабят мае быць абарона курсавых. Аднак, думаю, канчаткова праца з'явіцца на будучы год, бо яна адказная: маюцца быць ўзгаднення з Дзяржаўтаінспекцыі, бацькамі, выхады на вуліцу да магістраляў. Усе неабходна выверыць, бо гаворка ідзе пра бяспеку дзяцей, - кажа дэкан факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Дзмітрый Каваленка.

Артыкул на сайце газеты "СБ. Беларусь сёння"

 

Катэгорыі