Раскрыць таямніцы Зямлі заклікаў першы ў Гомелі геаграфічны чэмпіянат

Submitted by SX on пан, 04/02/2019 - 07:59

Больш за сотню школьнікаў з розных раёнаў Гомельскай вобласці выпрабавалі свае сілы ў адкрытым геаграфічным чэмпіянаце, які прайшоў на геолага-геаграфічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны 2 лютага.

Па словах арганізатараў, інтэлектуальнае спаборніцтва сабрала самых здольных і зацікаўленых хлопчыкаў і дзяўчынак. Ўдзелу ў вочным туры папярэднічала праца над творчым эсэ - багатая фантазія і веданне геаграфіі дапамаглі школьнікам скласці маршруты самых жаданых падарожжаў. Аўтары твораў марылі пабываць на найвялікшым і найчыстым ў свеце Байкале, убачыць залатыя горы Алтая і ўнікальныя азёры Карэліі, спазнаць малавядомыя куткі Расіі і роднай Беларусі.

У вочным туры чэмпіянату аўтарам лепшых эсэ мелася выканаць 30 заданняў на тэму «Беларусь і Расея ў геаграфічнай карціне свету». На працягу 45 хвілін школьнікі, разбітыя на дзве ўзроставыя групы, шукалі адказы на пытанні тэстаў. Да прыкладу, ім прапаноўвалася назваць самую доўгую раку і самае цёплае мора Расеі, вызначыць назвы старадаўніх архітэктурных аб'ектаў па іх фота, пазначыць традыцыйныя стравы рускай і беларускай кухняў, адгадаць гарады па іх гербам і месцазнаходжанні на карце, закрэсліць рэкі, не працякалыя па тэрыторыі Беларусі і інш.

- Пытанні тэстаў адлюстравалі розныя аспекты геаграфічнай навукі, адрозніваліся яны і па ўзроўні складанасці, - распавёў дэкан геолага-геаграфічнага факультэта Андрэй Гусеў. - Перш за ўсё, мы зрабілі ўпор на праверку школьных ведаў па геаграфіі. Але некаторыя заданні патрабавалі агульнай эрудыраванасцi, закраналі пытанні гісторыі, эканомікі, грамадазнаўства.

На думку саміх рабят, пытанні тэстаў былі цікавымі, а ў некаторых выпадках нават нечаканымі:

- Думалі, будзем працаваць з сухой тэорыяй, напярэдадні штудзіравалі падручнікі, разбіраліся ў картах. У выніку прыйшлося падключыць логіку і кемлівасць.

За стараннасць, ініцыятыўнасць і жывую цікавасць да геаграфіі ўдзельнікі чэмпіянату атрымалі сертыфікаты, дыпломы і падзякі. А лідэры фінальнага спаборніцтва сталі ўладальнікамі памятных прызоў і сувеніраў, прадстаўленых Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Гомелі.

Характэрна, што самыя складаныя і заблытаныя задачы так і засталіся нявырашанымі. Вядучыя фінальнай сустрэчы вырашылі падцяпліць цікавасць школьнікаў і не дарыць ім гатовыя адказы. Тым больш моцнай будзе матывацыя самастойна дабрацца да ісціны і раскрыць таямніцы дзіўнай геаграфіі.

Арганізатарамі першага ў Гомелі геаграфічнага чэмпіянату выступілі ГДУ імя Ф. Скарыны і Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Гомелі.

Фотасправаздача