Адукацыйна-iнфармацыйная сустрэча са спецыялiстамi кампанii EPAM-SYSTEM

Submitted by sz on пан, 11/03/2019 - 14:35

У першы дзень вясны кафедра эканамічнай інфарматыкі, ўліку і камерцыі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны арганізавала і правяла чарговую адукацыйна-інфармацыйную сустрэчу са спецыялістамі кампаніі EPAM-Systems для школьнікаў, навучэнцаў каледжаў і студэнтаў эканамічнага факультэта. Сустрэча праходзіла ў рамках тэмы «Эканаміст-інфарматык — запатрабаваная прафесія ў лічбавай эканоміцы». З першых хвілін сустрэчы стала зразумела — кампанія EPAM-Systems не проста адкрыта для кваліфікаваных спецыялістаў, але і зацікаўлена ў іх далейшым прафесійным развіцці.

На гэты раз экскурсія праходзіла на тэрыторыі кампаніі EPAM-Systems, вядучага распрацоўніка заказнога праграмнага забеспячэння, які мае філіялы больш чым у 20 краінах свету.

Экскурсія стала магчымай дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў арганізацыі мерапрыемства спецыялістаў кампаніі: намесніка дырэктара Сяргея Гуда і мэнэджэра па развіцці персаналу Вікторыі Дзярбеевай. Яна распавяла аб кампаніі ЕPAM, неабходнай кваліфікацыі супрацоўнікаў, магчымасцях навучання на трэнінгах, праходжання стажыровак для студэнтаў спецыяльнасці «Эканамічная інфарматыка» і перспектывах магчымага кар'ернага росту, развіцця маладых спецыялістаў у кампаніі.

На сустрэчы таксама выступіла бізнэс-аналітык арганізацыі Ксенія Шашурына. Яна падзялілася сваёй гісторыяй кар'еры ў IT-сферы, вопытам работы ў ЕPАМ, распавяла пра асноўныя этапы праектавання, распрацоўкі і ўкаранення праграмнага забеспячэння. Асаблівую цікавасць у слухачоў выклікалі пытанні, якія тычацца навучання, кар'ернага росту маладых спецыялістаў і, вядома ж, патэнцыйнага ўзроўню заработнай платы.

Кампанію ЕPАМ наведала больш за 40 учеников11 класаў сярэдніх школ №№ 33, 38, 69 і навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа ў суправаджэнні сваіх настаўнікаў. У сустрэчы з патэнцыяльнымі работадаўцамі таксама прынялі ўдзел студэнты 3 курса спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», якім таксама змаглі ацаніць свае магчымасці далейшага працаўладкавання. Тым больш, што некаторыя з іх праходзяць навучанне для атрымання другой спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм» ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў нашага ўніверсітэта. Такі сімбіёз двух спецыяльнасцяў як раз і запатрабаваны сёння на рынку працы.

Сустрэча праходзіла з прадстаўнікамі кампаніі праходзіла ў прэзентацыйным зале, а затым Вікторыя Дзярбеева правяла рабят з экскурсіяй у працоўныя кабінеты, трэнажорную залу, міні-кухню і іншыя вытворчыя памяшканні.

Як арганізатары сустрэчы прысутнічалі і выступалі перад удзельнікамі загадчык кафедры эканамічнай інфарматыкі, ўліку і камерцыі Вікторыя Кавальчук, старэйшыя выкладчыкі кафедры Вольга Харламава і Наталля Барташэвіч. Была таксама прадэманстравана прэзентацыя кафедры, растлумачаны ўмовы і перавагі паступлення на спецыяльнасці эканамічнага факультэта нашага універсітэта, раздадзеныя буклеты новай спецыяльнасці «Эканамічная інфарматыка» і навучальных курсаў «ГДУ-профі».

Пасля экскурсіі студэнты і школьнікі сыходзілі з упэўненасцю, што дыплом аб вышэйшай адукацыі гуляе першарадную ролю пры прыёме на працу ў IT-кампаніі.

Фотасправаздача