На Савеце ўніверсітэта

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 28/03/2019 - 16:16

Сакавіцкае пасяджэнне Савета ўніверсітэта адкрылася ўрачыстай цырымоніяй ўручэння ўзнагарод работнікам ГДУ імя Ф. Скарыны. Атэстаты дацэнта з рук рэктара Сяргея Хахомава атрымалі кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Рудзенкоў і кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Наталля Новак. За шматгадовую плённую працу ў установе адукацыі Ганаровай граматай універсітэта ўзнагароджана намеснік загадчыка інтэрнатам №4 Таццяна Дзянісава.

Парадак дня ўключаў шэраг важных пытанняў з жыцця ўніверсітэта. Так, было прааналізавана выкананне прагнознага паказчыка і праграмы па энергазберажэнню на 2018 год. Як распавёў прарэктар Аляксандр Васільеў, даведзеныя паказчыкі эканоміі электраэнергіі ў памеры - 4,6% цалкам выкананы. Гэта стала магчымым дзякуючы замене ў інтэрнатах сістэмы асвятлення, ўстаноўцы новых індукцыйных пліт і сучасных аконных блокаў. У выніку прадпрынятых крокаў спажыванне электраэнергіі было зніжана практычна ўдвая.

Пра падрыхтоўку ВНУ да правядзення дзяржаўных экзаменаў членаў Савета праінфармаваў прарэктар па вучэбнай рабоце Ігар Семчанка. Паводле яго слоў, у гэтым кірунку ўжо зроблена нямала: ідзе афармленне неабходнай дакументацыі, узгадняюцца тэрміны экзаменацыйнай сесіі, працягваецца працэс напісання курсавых і дыпломных работ. Прарэктар нагадаў пра адказнасць за выкарыстанне чужых матэрыялаў у студэнцкіх праектах, узмацненні жорсткасці кантролю за плагіят і інш. Ігар Семчанка таксама распавёў аб накіраванні студэнтаў нашай ВНУ, якія дэманструюць высокія вынікі ў вучэбнай і навуковай дзейнасці, на навучанне ва ўніверсітэты замежных дзяржаў. У бягучым каляндарным годзе ў рамках атрымання вышэйшай адукацыі падрыхтоўку ў Стакгольмскім універсітэце пройдуць два студэнты факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій, Эканамічны універсітэт у Варне наведае прадстаўніца эканамічнага факультэта ГДУ.

Прэзентацыю міжнародных адукацыйных праектаў, у якіх бярэ ўдзел ГДУ імя Ф. Скарыны, прадставіў на Савеце начальнік аддзела міжнародных сувязяў Аляксандр Грахоцкi. Паводле яго інфармацыі, наша вну актыўна ўключыўся ў праекты праграмы Еўрапейскага Саюза Erasmus +, якія рэалізуюцца з мэтай развіцця і ўдасканалення сферы вышэйшай адукацыі. На сённяшні дзень шэсць такіх праектаў накіраваны на акадэмічную мабільнасць выкладчыкаў і студэнтаў. Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва з Універсітэтам Вальядаліда (Іспанія), Цюбінгена (Германія), Жыліна (Славакія), Палерма (Італія), Торунь (Польшча), Аляксандра Іаана Куза (Румынія) і інш. Апроч адукацыйных, ВНУ удзельнічае і ў навуковых праектах па праграме Еўрасаюза HORIZON 2020 ды рэалізуе сумесны праект з Германскай службай акадэмічных абменаў DAAD «Жанчыны ў навуцы» і інш.

Асобным пунктам парадку дня разглядалася пытанне падрыхтоўкі ГДУ імя Ф.Скарыны да святкавання 50-годдзя з дня пераўтварэнні Гомельскага педінстытута імя В.П. Чкалава ў Гомельскі дзяржаўны універсітэт. Як распавёў прарэктар па навуковай рабоце Алег Дземідзенка, на 18 красавіка запланаванае правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай знакавай даты. 19 красавіка ў ВНУ пройдзе ўрачыстае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, будуць арганізаваны выставы навукова-тэхнічнай і метадычнай літаратуры, навуковых і навучальных распрацовак навукоўцаў ГДУ. У гэты ж дзень адбудзецца святочны вячэру ў сталовай нашай ВНУ.

На пасяджэнні таксама падводзіліся вынікі спартыўнай і фізкультурна-масавай работы, абвяшчаліся вынікі ўдзелу зборных каманд у рэспубліканскай універсіядзе, аналізавалася дзейнасць савета па кантролі за арганізацыяй харчавання і г.д.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi