Эканамічныя прафесіі ў новым лічбавым свеце

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 03/04/2019 - 15:15

Кафедра эканамічнай інфарматыкі, уліку і камерцыі працягнула цыкл універсітэцкіх субот Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

Адкрыццё новай спецыяльнасці «Эканамічная інфарматыка» выклікае жывую цікавасць у школьнікаў і іх бацькоў, што пацвярджаецца высокай яўкай школьнікаў на сустрэчу з выкладчыкамі кафедры ў апошні канікулярны дзень.

Вітальнымі словамі да ўсіх прысутных адкрыла сустрэчу загадчык кафедры Вікторыя Кавальчук. Яна распавяла пра перадумовы ўзнікнення новай спецыяльнасці, умовах паступлення, тэрмінах навучання, а таксама перавагах атрымання адукацыі менавіта ў нашым універсітэце.

Будучыя абітурыенты і іх бацькі задавалі пытанні, якія хвалююць іх больш за ўсё: аплата навучання, перспектывы працаўладкавання, праходжанне практык.
Для больш глыбокага разумення структуры адукацыйнага працэсу на эканамічным факультэце старэйшымі выкладчыкамі кафедры Вольгай Карняенка і Наталляй Барташэвіч была прадстаўлена прэзентацыя спецыяльнасцяў.

Цёпла сустрэлі школьнікі выступленне студэнтаў групы БУ-31 Вольгі Лукашовай і Віталя Бецiмерзаева, якія падзяліліся сваім жыццёвым вопытам абітурыента, а затым студэнта. На ўмовах «роўны роўнаму» задаваць пытанні сталі больш смела і актыўна.

Затым удзельнікаў сустрэчы адвялі ў камп'ютэрны клас, дзе старэйшыя выкладчыкі Вольга Карняенка і Дзмітрый Дораш правялі IT-конкурс «Інфармацыйныя тэхналогіі ў эканоміцы».

Завяршалася ўніверсітэцкая субота займальнай віктарынай «Знаўцы эканомікі», арганізаванай Ірынай Шнып і Наталляй Барташэвіч. Пытанні былі розныя: простыя і складаныя, вясёлыя і сур'ёзныя. Самыя эрудзіраваныя і актыўныя атрымалі салодкія прызы, а таксама прадукцыю з лагатыпам універсітэта.
Хлопцы пайшлі не толькі з падарункамі, але і з інфармацыйнымі буклетамі, каб яшчэ раз узважыць усе «за» і «супраць» разам са сваімі бацькамі і зрабіць свой выбар будучай прафесіі!

Фотасправаздача
Падраздзяленнi