Рэктар ГДУ Сяргей Хахомаў прыняў удзел у выязным пасяджэнні камісіі па развіцці сацыяльнай сферы

Submitted by sz on чцв, 06/06/2019 - 09:48

5 чэрвеня ў Жлобінскім раёне адбылося выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па развіцці сацыяльнай сферы Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. У мерапрыемстве прыняў удзел рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Хахомаў.

У ходзе паездкі камісія азнаёмілася з працай камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама па стварэнні камфортных умоў пражывання грамадзян у дамах-інтэрнатах на прыкладзе Жлобінскага раёна. Дэпутаты наведалі Хальчанская псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Пралеска», тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Жлобінскага раёна і інш.

Тэмы, закранутыя на пасяджэнні камісіі, тычыліся працы ў сферы сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, аказання медыцынскіх, рэабілітацыйных і іншых паслуг у выпадку інваліднасці, хваробы, надыходу старасці і да т.п. Прагучала інфармацыя, што рознымі відамі працоўнай рэабілітацыі сёння ахоплены больш за 1,2 тыс. Састарэлых і інвалідаў. Ва ўстановах створаны ўсе ўмовы для камфортнага пражывання грамадзян, функцыянуюць гурткі па інтарэсах, творчыя аб'яднанні, калектывы мастацкай самадзейнасці. Практычна ва ўсіх дамах-інтэрнатах Гомельскай вобласці маюцца аддзялення суправаджанага пражывання.

Усяго ў рэгіёне працуюць 14 дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў, у якіх пражываюць 3 тыс. 46 чалавек.

Фотасправаздача
Відэа