Супрацоўніцтва ГДУ з АБСЕ

Submitted by sz on аўт, 09/07/2019 - 08:25

З 4 па 6 ліпеня ў Менску прайшла рабочая сустрэча па праекце «Распрацоўка і перагляд навучальных праграм па правах чалавека», які рэалізуецца Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) у супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэтай доўгатэрміновага праекта з'яўлялася падрыхтоўка і ўкараненне навучальных праграм па дысцыпліне «Правы чалавека» для агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, вышэйшай і паслядыпломнай адукацыі. У складзе рабочай групы задзейнічаны прадстаўнікі АБСЕ, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстаноў адукацыі краіны. Ад ГДУ імя. Ф. Скарыны прадстаўніком з'яўляецца начальнік аддзела міжнародных сувязяў Аляксандр Грахоцкий.

Фотасправаздача