Дзень нараджэння Інстытута Канфуцыя

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 23/12/2019 - 12:32

Два гады мінула з дня адкрыцця Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны. Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да гэтай даты, прайшло ў канферэнц-зале ўніверсітэта. Павіншаваць прысутных са святам прыйшлі першы прарэктар ГДУ Андрэй Крук, прарэктар па вучэбнай рабоце Ігар Семчанка, прарэктар па навуковай рабоце Алег Дземідзенка. Яны пажадалі Інстытуту далейшага росквіту і паспяховага развіцця.

Дырэктар Інстытута Канфуцыя з беларускага боку Аляксандр Рагачоў распавёў пра асноўныя этапы развіцця і станаўлення Інстытута. Ён нагадаў, што прыярытэтнымі напрамкамі працы міжнароднага культурна-адукацыйнага цэнтра застаюцца навучанне кітайскай мове, падрыхтоўка кітаістам, навукова-даследчая праца, акадэмічны абмен і распаўсюджванне культуры і традыцый Кітая.

У групах па вывучэнні кітайскай мовы паспяхова вучацца жыхары горада, школьнікі, гімназісты, прадстаўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ВНУ Гомеля. Аб праведзенай рабоце і планах на будучыню гасцям распавёў намеснік дырэктара Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны Уладзімір Коваль.

Навучэнцы, якія вывучаюць кітайскую мову, падрыхтавалі выступленні на кітайскай мове. З яркай праграмай выступілі выхаванцы абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя У-ШУ». Прыехалі на свята і калегі з Мазырскага дзяржаўнага універсітэта імя І.П. Шамякіна, дзе, пачынаючы з верасня гэтага года, пад кіраўніцтвам выкладчыка Ян Чжифэна праводзяцца заняткі па кітайскай мове.

Фотасправаздача