У рамках акадэмічнага супрацоўніцтва юрыдычных факультэтаў Беларусі і Інстытута імя Рауля Валенберга (Швецыя) адбылося пасяджэнне кіруючага камітэта, у якім прынялі ўдзел дырэктар Ирв Мортэн Кьерум, кіраўнік ўсходнееўрапейскага аддзела шведскага агенцтва па супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага развіцця Крысціна Дэньельсон, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
У ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні дзейнасці ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва і папярэднія вынікі за 2020 год. У рамках супрацоўніцтва зараз праводзяцца спецыяльныя даследаванні ў галіне якасці адукацыі па правах чалавека. Падрыхтаваны дапаможнік для юрыдычных клінік, сярод студэнтаў распаўсюджаны дапаможнік «Гендэр і права», плануецца вэбінар па гендэрнай педагогіцы. Студэнцкая група вывучае пытанні развіцця студэнцкага самакіравання.
Ад юрыдычнага факультэта ГДУ у сустрэчы прымалі ўдзел дэкан Ірына Эсмантович і загадчык кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін Вераніка Брылёва.