Акцыя «Нашы дзеці»

Submitted by ias on сер, 23/12/2020 - 12:25

Валанцёрскія атрады ўніверсітэта “Сузор’е” і “Ветэран” прынялі ўдзел у рэспубліканскай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”. Для дзяцей былі сабраны цацкі, сродкі асабістай гігіены, канцылярскія тавары і, вядома, мандарыны і салодкія падарункі.

22 снежня адбылося віншаванне дзяцей Гомельскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з надыходзячым Новым годам. Студэнты-валанцёры падрыхтавалі святочную праграму. Перад маленькімі глядачамі разгарнуўся цэлы навагодні паказ з казачнымі героямі: Бабай Ягой, Кнопай, Дзедам Марозам і Снягуркай. Баба Яга, вядома, хацела сапсаваць свята, але Кнопа разам з дзяцьмі гэтага не дапусцілі. Мерапрыемства прайшло эмацыйна і весела.

 

Кіраўнік валанцёрскага атрада «Сузор’е» Н.М. Зянько,

кіраўнік валанцёрскага атрада «Ветэран» С.М. Панцялеева

Фотасправаздача