Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя ГДУ імя Ф. Скарыны – 2021

Submitted by ias on аўт, 02/03/2021 - 10:38

У ГДУ трэці раз адбыўся штогадовы конкурс “Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя”. Конкурс праводзіцца Цэнтральным саветам па НДРС Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

Мэтай конкурсу з’яўляецца ўдасканаленне работы навуковай супольнасці студэнтаў і магістрантаў ВНУ, папулярызацыя навуковай і інавацыйнай дзейнасці сярод моладзі, стымуляванне працы прафесарска-выкладчыцкага складу ГДУ імя Ф. Скарыны, эфектыўна кіруючага СНДЛ.

Спаборніцтвы праходзяць у два этапы. Факультэцкі прадугледжвае вызначэнне лепшай студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі на кожным факультэце і рэкамендацыю да яе далейшага ўдзелу ў конкурсе. Па выніках агульнаўніверсітэцкага этапу лепшая СНДЛ атрымлівае рэкамендацыю для заахвочвання спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Сёлета пераможцам конкурсу стала СНДЛ “Матэматычнае мадэляванне і прыкладное праграмаванне”, навуковы кіраўнік – Кузьмянкоў Дзмітрый Сяргеевіч, к.ф.-м.н., дацэнт, заг. кафедры вылічальнай матэматыкі і праграмавання.

2 месца заняла СНДЛ “Культурна-гістарычная псіхалогія”, навуковы кіраўнік – Круталевіч Ганна Мікалаеўна, дацэнт кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.

3 месца дасталася СНДЛ “Сеткавыя тэхналогіі і мультымедыя” (СТЫМУЛ), навуковы кіраўнік – Варуеў Андрэй Валер’евіч, дацэнт кафедры АСАІ, к.т.н., дацэнт.

У папярэднія гады пераможцамі конкурсу станавіліся:

СНДЛ “Альянс”, навуковы кіраўнік – загадчык кафедры сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі, дацэнт Шацюк Таццяна Георгіеўна, к.пед.н., дацэнт. Кафедра сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі. Факультэт псіхалогіі і педагогікі. У 2020 годзе Саветам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў СНДЛ была аказана фінансавая падтрымка ў памеры 64584 рублі.

СНДЛ “Флора і расліннасць”, навуковы кіраўнік – Цурыкаў Андрэй Генадзевіч, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры батанікі і фізіялогіі раслін. Кафедра батанікі і фізіялогіі раслін. Біялагічны факультэт. У 2019 годзе Саветам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў СНДЛ была аказана фінансавая падтрымка ў памеры 71910 рублёў.

З вынікамі конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.

Фотасправаздача
Файлы