Мы перамаглі!

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 04/03/2021 - 14:54

Папярэдні этап Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі – 2021 сярод мужчынскіх каманд прайшоў з 1 па 3 сакавіка на базе спартыўнага комплексу №1 установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.

Мы вельмі рады перамозе зборнай нашага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры спартыўных дысцыплін А.П. Маджарава, якая, адваяваўшы два вырашальныя ачкі, абгуляла каманду Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Зборныя Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта занялі III і IV месцы адпаведна.

Па выніках папярэдняга этапу наша каманда класіфікавалася ў наступны раўнд Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі – 2021.

Яшчэ раз віншуем нашых гандбалістаў і іх трэнера і жадаем ім далейшых перамог!

Марына Кажадуб,

кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача