III KHABAROVSK INTERNATIONAL SKILLS COMPETITION UNDER WORLDSKILLS UMBRELLA 2021

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 05/03/2021 - 10:39

З 1 па 2 сакавіка студэнт спецыяльнасці АСАІ Данііл Дамасканаў прымаў удзел у конкурсе “III KHABAROVSK INTERNATIONAL SKILLS COMPETITION UNDER WORLDSKILLS UMBRELLA (Ворлдскілс Расія) 2021” – Хабараўск.

Данііл прадстаўляў Рэспубліку Беларусь у кампетэнцыі “Сеткавае і сістэмнае адміністраванне”. У дадзенай кампетэнцыі сваіх удзельнікаў таксама заявілі Расія, Японія, Малайзія, Казахстан і Індыя.

Ва ўмовах абмежаванняў пандэміі мерапрыемства праходзіла з дапамогай ІКТ.

Пасля фінальных мерапрыемстваў конкурсу WorldSkills Belarus 2020, які прайшоў у верасні 2020 года ў Мінску, нацыянальная каманда РБ прыняла дыстанцыйны ўдзел у наступных мерапрыемствах WorldSkills International:

  • міжнародны конкурс WorldSkills Eurasia 2020 – Казань (верасень, 2020);
  • міжнародны конкурс WorldSkills Russia HiTech 2020 – Екацярынбург (кастрычнік, 2020);
  • фінал IV Нацыянальнага міжвузаўскага чэмпіянату “Маладыя прафесіяналы (Ворлдскілс Расія) 2020” – Масква (снежань, 2020).
Фотасправаздача