Міжнародная навуковая канферэнцыя "Рыжскі дагавор і нацыянальныя інтарэсы Беларусі" адбылася ў ГДУ імя Францыска Скарыны

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 12/03/2021 - 10:25

У дадзенай канферэнцыі, арганізатарам якой выступіў гістарычны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны, прымаюць удзел больш за трыццаць аўтарытэтных даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Расіі. Сярод іх 12 дактароў і 16 кандыдатаў гістарычных навук. Прадстаўлены буйныя навуковыя цэнтры трох дзяржаў, у якіх вядзецца актыўнае вывучэнне міжнародных адносін міжваеннага перыяду. Гэта ўніверсітэты Масквы, Варшавы, Мінска, Санкт-Пецярбурга, Торуні, Смаленска, Бранска, Брэста, Гродна.

Кафедра ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны, арганізатар канферэнцыі, таксама з’яўляецца значным цэнтрам вывучэння гісторыі міжнародных адносін. Прадстаўленыя ў праграме канферэнцыі даклады ахопліваюць шырокі комплекс навуковых праблем, звязаных з Рыжскім дагаворам, міжнароднымі адносінамі ва Усходняй Еўропе. Іх абмеркаванне будзе садзейнічаць выпрацоўцы новых навуковых канцэпцый, якія тлумачаць складаныя гістарычныя з’явы ў адносінах паміж народамі нашага рэгіёну.

М.М. Мязга,

загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі,

д.г.н., прафесар

 

Фотасправаздача