Актуальныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі паміж установамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Туркменістана

Submitted by ias on пят, 26/03/2021 - 12:05

26 сакавіка прарэктар па вучэбнай рабоце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Ігар Семчанка прыняў удзел у рабоце круглага стала “Актуальныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі паміж установамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Туркменістана”, які праводзіўся ў анлайн-рэжыме. Удзельнікамі круглага стала сталі прадстаўнікі адукацыйных і дыпламатычных ведамстваў дзвюх краін, устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Туркменістана. Асноўныя пытанні, якія асвятляліся на мерапрыемстве: сучасны стан і перспектыўныя напрамкі развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь і Туркменістана; перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў навуковай сферы; міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Туркменістана. Падчас работы мерапрыемства Ігар Валянцінавіч выступіў з дакладам на тэму “Перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж універсітэтамі Беларусі і Туркменістана”.

Фотасправаздача