Памяць пра Вялікую Перамогу аб'ядноўвае

Submitted by ias on пан, 26/04/2021 - 10:55

У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбыўся Рэспубліканскі фестываль ваенна-патрыятычнай песні сярод студэнтаў-грамадзян замежных дзяржаў, прысвечаны Дню Перамогі і 77-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У фестывалі прынялі ўдзел замежныя студэнты з васьмі розных ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны прадстаўляў студэнт 3 курса філалагічнага факультэта Сахымырат Кадыраў, які выканаў легендарную “Кацюшу”. Сумеснымі намаганнямі мастацкага кіраўніка студэнцкага клуба Валянціны Варонінай, хормайстра Анжэлы Старасельцавай, старшага выкладчыка кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Ірыны Серыкавай быў падрыхтаваны выдатны нумар, які ўзнавіў атмасферу ваеннага часу. Танец выканалі культарганізатар студклуба, студэнт гістарычнага факультэта Павел Кастуноў, студэнт факультэта фізічнай культуры Вадзім Парфянцоў, студэнтка біялагічнага факультэта Марыя Талкачова і студэнтка гістарычнага факультэта Дзіяна Міладоўская.

Выступленне нашых студэнтаў было цёпла прынята ўдзельнікамі фестывалю, якіх аб’яднала агульная памяць пра Вялікую Айчынную вайну.

Дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства

Н.І. Лапіцкая

Фотасправаздача
Падраздзяленнi