Перамога «Гомеля»!

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 07/06/2021 - 15:21

З 29 па 30 мая на базе Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту адбыўся "Фінал чатырох" Кубка Рэспублікі Беларусь сярод мужчынскіх каманд па гандболе.

У першым тайме гамяльчане саступілі сапернікам чатыры мячы, але рашуча адыграліся ў другім!

Па выніках Парыматч Кубка Беларусі-2021 каманда гандбольнага клуба «Гомель» перамагла «Машэку» з Магілёва з лікам 29:26.

У складзе каманды «Гомель» гуляюць студэнты і выпускнікі нашага ўніверсітэта: Эдуард Яраш, Стас Шафаловіч, Ігар Кажадуб, Максім Красоўскі, Дзмітрый Бягун, Дзмітрый Смолікаў, Іван Целяпнёў і Сяргей Жураў.

Віншуем нашых гандбалістаў і іх трэнера і жадаем ім далейшых перамог!

Марына Кажадуб,
кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача