Жыццё, адданае Слову!

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 28/01/2022 - 14:20

26 студзеня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава былі праведзены Студзеньскія рэспубліканскія навуковыя чытанні “Жыццё, адданае Слову” , прысвечаныя памяці кандыдата філалагічных навук дацэнта Генадзя Антонавіча Арцямёнка.

Мерапрыемства аб’яднала больш за сотню ўдзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі – супрацоўнікаў  Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, выкладчыкаў ўніверсітэтаў Брэста, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Мінска, Гродна, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў настаўнікаў.

Выступленні ўдзельнікаў былі прысвечаны разгляду беларускай мовы як этнакультурнага феномена ў сінхраніі і дыяхраніі, аналізу агульнанацыянальных і рэгіянальных моўных працэсаў у камунікатыўнай прасторы Беларусі. Абмяркоўваліся практычныя аспекты выкладання беларускай мовы і літаратуры ў вышэйшых навучальных установах і ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, сучасныя праблемы этналінгвістыкі, лінгвакраіназнаўства і лінгвакультуралогіі, мова і стыль мастацкай літаратуры і сродкаў масавай інфармацыі, беларускі літаратурны працэс: гісторыя, сучаснасць, перспектывы, жанрава-стылёвыя тэндэнцыі сучаснай літаратуры.

Актыўны ўдзел у Рэспубліканскіх навуковых чытаннях прынялі выкладчыкі філалагічнага факультэта  Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны – прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства У.І. Коваль (выступіў на пленарным пасяджэнні з дакладам  “К этнокультурной интерпретации одной белорусско-китайской фразеологической параллели”), дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян, дацэнт кафедры беларускай мовы. Н.П. Цімашэнка, а таксама дацэнт кафедры давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Н.М. Гардзей.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi