У памяць аб ахвярах генацыду

Submitted by ias on пят, 11/11/2022 - 15:04

10 лістапада ў рамках міжрэгіянальнай сустрэчы маладзёжных саветаў студэнтам 2-4 курсаў юрыдычнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны прадставілася ўнікальная магчымасць наведаць месца раскопак расстрэльных ям, размешчаных у Чэнкаўскім лясным масіве, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты знішчалі мірных жыхароў горада Гомеля. . Перад вачыма прысутных паўстаў увесь жах, які выпаў на долю нашых продкаў.

Намеснік пракурора Гомельскага раёна Аляксандр Шынкароў нагадаў прысутным, што палявыя пошукавыя работы ў Чанкоўскім лесе былі пачаты ў кастрычніку 2021 года ў рамках узбуджанай Генеральнай пракуратурай Беларусі крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Размоваў і чутак пра месцы масавых расстрэлаў было шмат, але ў архіўных дадзеных толькі адзін радок указваў на тое, што на 9-м кілямэтры трасы Гомель-Чарнігаў былі зьнішчаныя 4 габрэйскія гета і мірныя жыхары.

Вынікам маштабнай карпатлівай сумеснай работы пошукавага ўзвода 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны, супрацоўнікаў пракуратуры і экспертных службаў стала тое, што на даследаванай тэрыторыі былі знойдзены нямецкія бліндажы, знойдзена месца, дзе размяшчалася нямецкая расстрэльная каманда колькасцю не менш як 500 чалавек і знойдзена 29 . Ужо зараз можна сказаць, што нацысты партыямі звазілі на расстрэл маладых жанчын, а таксама мужчын старэйшых за 50 гадоў, арганізаваўшы такім чынам сапраўдны «канвеер смерці».

Галоўны медык-эксперт Міхаіл Чарнякоў растлумачыў прысутным, што ўсе вынятыя касцяныя астанкі падвергнуты медыка-крыміналістычнай экспертызе, па іх характэрных пашкоджаннях устаноўлены пол, узрост і механізм смерці. Ва ўсіх маюцца характэрныя кулявыя адтуліны ў вобласці чэрапа. Мноства стрэляных гільзаў выяўлены тут жа. Вынятыя асабістыя рэчы забітых: манеты, ключы, кружкі, расчоскі, спражкі ад рамянёў і абутку. Вынятыя і асабістыя рэчы карнікаў: нямецкія манеты, пляшкі, гаспадарчыя інструменты, а таксама бытавое смецце, якія яны скідалі ў расстрэльныя ямы (цюбікі ад нямецкай зубной пасты, крэмы ад марозу, кансервавыя слоікі).

11 ліпеня бягучага года вынятыя астанкі мірных жыхароў, якія загінулі ад рук нацыстаў і іх памагатых, пасля даследавання былі ўрачыста перапахаваны з усімі ўшанаваннямі. Каля дарогі, якая вядзе да гэтага журботнага месца, устаноўлены мемарыял. Студэнты ўшанавалі памяць ахвяр генацыду, дапамаглі навесці парадак на мемарыяле і ўсклалі кветкі.

Сімвалічна, што гэтае мерапрыемства адбылося, калі напярэдадні 9 лістапада ва ўсім свеце быў адзначаны Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму. Аб гэтым трэба памятаць заўсёды і ніколі не забываць.

Фотасправаздача