Аналітычная грамадска-палітычная праграма "Наш час"

Submitted by ias on пан, 30/01/2023 - 09:51

На нацыянальным тэлеканале Беларусь-4 пачала трансліравацца штотыднёвая аналітычная праграма "Наш час", у якой будуць абмяркоўвацца найбольш актуальныя і значныя тэмы грамадска-палітычнага жыцця сучаснага Беларусі.

Экспертамі праграмы выступаюць прадстаўнікі дзяржаўных структур і навуковай прафесійнай супольнасці:

- Дзяніс Язерскі, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама;

- Андрэй Грыгор'еў, дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар;

– Таццяна Пачынок, старшыня праўлення Гомельскай абласной арганізацыйнай структуры “Беларускае таварыства “Веды”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

- Міхаіл Цішкевіч, загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі ГДУ імя Ф. Скарыны, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт.

Аўтар і вядучы праграмы – Аляксандр Дабрыян, дырэктар РУП “Тэлерадыёкампанія “Гомель”.

У першым выпуску праграмы, які выйшаў у эфір 29 студзеня, эксперты абмеркавалі тэмы беларускай навукі і выставы навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная", стварэнне медыяхолдынгу Саюзнай дзяржавы і абстаноўку на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Запланаваны штотыднёвыя эфіры праграмы "Наш час" па нядзелях на нацыянальным канале Беларусь-4.

Фотасправаздача
Відэа