Адкрытае першынство Гомельскай абласной федэрацыі Ушу

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 27/03/2023 - 14:13

25 сакавіка ў ГДУ імя Францішка Скарыны прайшло адкрытае першынство Гомельскай абласной федэрацыі Ушу.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў турніру звярнуўся дырэктар інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны ад кітайскага боку Цзы Імін. Ён адзначыў важнасць правядзення такіх спаборніцтваў не толькі для папулярызацыі здаровага ладу жыцця, але і як магчымасць для моладзі вывучаць культуру, філасофію і мову Кітая.

У турніры прынялі ўдзел больш за 80 спартсменаў ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў з чатырох клубаў Гомеля. Удзельнікі прадэманстравалі майстэрства валодання рознымі стылямі баявога мастацтва з выкарыстаннем зброі: алебард, кінжалаў, палак і мячоў. Разыграны 41 камплект узнагарод і камандныя месцы.

Па выніках спаборніцтваў складзена зборная каманда з 20 спартсменаў, якія 2 красавіка будуць прадстаўляць нашу вобласць на Рэспубліканскім Першынстве 2023 года.

Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы Упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама і інстытута Канфуцыя пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны.

Фотасправаздача
Відэа