Першы расійска-беларускі форум гісторыкаў у Маскве

Submitted by ias on аўт, 06/06/2023 - 13:08

2–3 чэрвеня ў Маскве праходзіў Першы расійска-беларускі форум гісторыкаў. У час яго працы абмяркоўваліся актуальныя пытанні вывучэння і выкладання гісторыі ў Беларусі і Расіі. Даследчыкі абмяняліся думкамі аб розных аспектах сумеснай гісторыі дзвюх краін, шукалі кропкі супадзення ў трактоўцы тых гістарычных праблем, па якіх у беларускай і расійскай гістарыяграфіі маюцца розныя пункты гледжання. Цікавым быў абмен думкамі аб спецыфіцы выкладання гістарычных дысцыплін у ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі і Расіі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуліся з беларускага боку, у прыватнасці, міністры замежных спраў Беларусі і Расійскай Федэрацыі С.Ф. Алейнік і С.В. Лаўроў, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.П. Сергяенка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Д.Ф. Мезенцаў, намеснік Міністра навук і вышэйшай адукацыі Расіі К.І. Магілеўскі, старшыня Расійскага гістарычнага таварыства С.Я. Нарышкін.

Беларуская дэлегацыя на форуме налічвала 25 чалавек, сярод якіх былі дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны к. г. н., дацэнт Станіслаў Чаропка і загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі д. г. н., прафесар Мікалай Мязга. С. А. Чаропка прадставіў даклад, у якім ахарактарызаваў патэнцыял ваеннай гісторыі ў захаванні гістарычнай памяці беларусаў і расіян. М. М. Мязга ў сваім дакладзе разглядаў праблему захавання падзей польска-савецкай вайны 1919–1920 гг. у гістарычнай памяці беларусаў і расіян. С. А. Чаропка выступаў у ролі мадэратара секцыі, на якой разглядаліся гістарычныя праблемы эпохі Старажытнарускай дзяржавы, Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Рэчы Паспалітай.

У ходзе працы форуму адбыліся плённыя творчыя кантакты з прадстаўнікамі шэрагу расійскіх універсітэтаў, якія адкрываюць новыя магчымасці для супрацоўніцтва гісторыкаў ГДУ імя Ф. Скарыны с расійскімі калегамі.

Фотасправаздача