Дынамічнае развіццё беларуска-кітайскіх адносін напрамую ўплывае на пашырэнне міжвузаўскага ўзаемадзеяння паміж краінамі.
З 10 па 12 чэрвеня ГДУ імя Ф.Скарыны з працоўным візітам наведвала дэлегацыя Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі на чале з рэктарам Фу Мэнінам.
Падчас візіту калегі ўзгаднілі далейшыя планы развіцця сумеснай Міжнароднай Беларуска-Кітайскай навуковай лабараторыі па вакуумна-плазменных тэхналогіях і Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф.Скарыны.
У беларускіх і кітайскіх калег нямала перспектыўных сфер для супрацоўніцтва ў адукацыі. Узаемадзеянне ўніверсітэтаў пачалося больш за 20 гадоў таму. Сёння на базе ГДУ імя Ф. Скарыны працуе Інстытут Канфуцыя, беларускія студэнты вывучаюць кітайскую мову, праводзяцца сумесныя даследаванні ў галіне фізікі і хіміі, ствараюцца новыя матэрыялы, навуковыя распрацоўкі актыўна ўкараняюцца ў вытворчасць.