У Інстытуце Канфуцыя праходзіць міжнародная канферэнцыя па кітаістыцы

Submitted by ias on чцв, 16/11/2023 - 12:55

16 лістапада ў адпаведнасці з планам работы Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны пачала работу IV міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Кітайская мова і культура Кітая". У ёй бяруць удзел больш за пяцьдзесят выкладчыкаў ВНУ, супрацоўнікаў навуковых устаноў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў з Беларусі, Расіі і Кітая. Больш за палову ўдзельнікаў канферэнцыі - дактары і кандыдаты навук.

З прывітаннямі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прарэктар па навуковай рабоце Д.Л. Каваленкі, а таксама дырэктары Інстытута Канфуцыя з беларускага боку - А.У. Рагачоў і з кітайскага боку - Цзі Імін.

На пленарным пасяджэнні ў рэжымах онлайн і афлайн выступілі вядомыя вучоныя-кітаісты з Расіі (Масква, Іркуцк, Благавешчанск), Кітая (Чанша, Сюйчжоу, Цяньцзінь) і Беларусі (Мінск), якія ў сваіх дакладах асвятлілі маладаследаваныя і актуальныя пытанні кітайскай мовы. сучаснага і старажытнага Кітая.

Праца канферэнцыі працягваецца ў чатырох секцыях: "Кітайская мова і культура Кітая", "Усходнеславянска-кітайскія моўныя, літаратурныя і этнакультурныя паралелі", "Асноўныя маральна-этычныя каштоўнасці ва ўсходнеславянскай і кітайскай культурах", "Методыка выкладання кітайскай мовы як замежнай".

Іншагароднія ўдзельнікі канферэнцыі маюць магчымасць азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базай Інстытута Канфуцыя, а таксама з асноўнымі вынікамі яго дзейнасці на працягу пяці гадоў.

Па выніках работы IV міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Кітайская мова і культура Кітая" будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў яе ўдзельнікаў.

Фотасправаздача