Перспектывы супрацоўніцтва

Submitted by ias on пят, 26/01/2024 - 21:40

25 студзеня наш універсітэт у цэлым і факультэт замежных моў у прыватнасці наведалі дэкан факультэт лінгвістыкі і міжкультурнай камунікацыі Казанскага інавацыйнага ўніверсітэта імя У.Р. Цімірасава (https://ieml.ru/faculties/fakultet-lingvistiki-i-mezhkulturnoy-kommunikatsii/) Ружа Закарыеўна Валеева і намеснік дэкана па навуковай рабоце Алена Канстанцінаўна Кузьміна, якія падчас візіту сустрэліся з кіраўніцтвам універсітэта, а таксама з дэканамі факультэта замежных моў і факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый. У рамках візіту Роза Закарыеўна і Алена Канстанцінаўна пазнаёміліся з арганізацыяй навучальнага працэсу на факультэтах, наведалі інтэрнат універсітэта, а таксама кропкі харчавання з мэтай дэталёвага азнаямлення і арганізацыі стажыровак для сваіх студэнтаў у 2024-м годзе. У ходзе працоўных сустрэч з прафесарска-выкладчыцкім складам факультэтаў былі дасягнуты дамоўленасці не толькі аб акадэмічным абмене паміж студэнтамі, але і выкладчыкамі, чытанне лекцый, выданне манаграфій, зборнікаў артыкулаў як студэнтаў так і выкладчыкаў. Таксама былі разгледжаны пытанні аб двухдыпломнай адукацыі і шэраг іншых сумесных мерапрыемстваў. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, усе пастаўленыя задачы былі вырашаны і намечаныя мэты на бліжэйшую перспектыву.

Фотасправаздача