Кафедра беларускай мовы правяла прафарыентацыйнае мерапрыемства “Факультэт вачыма абітурыента”, на якім прысутнічалі вучні старэйшых класаў ДУА “СШ № 4 г. Гомеля”, ДУА “СШ № 27 г. Гомеля” і ДУА “Печышчанская СШ Светлагорскага раёна”. Яны наведалі лекцыю прафесара Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны, паўдзельнічалі ў гульні “Адгадай слова”, паслухалі інфармацыю выкладчыкаў кафедры пра ўнутраныя экзамены на спецыяльнасці факультэта, а таксама інфармацыю дэкана Алены Мікалаеўны Палуян пра факультэт і яго дасягненні. Прадстаўнікі студсавета факультэта Казлякоўскі А. і Пяцура А. прадставілі старшакласнікам прэзентацыю і распавялі пра студэнцкае жыццё на факультэце.

Папулярныя тэгі
Падраздзяленнi