У ГДУ адбылася інтэрактыўная дзелавая гульня «Азбука грамадзяніна»
2019 год – важны год у палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь: у лістападзе грамадзяне нашай краіны будуць галасаваць за кандыдатаў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ключавое месца ў будучых парламенцкіх выбарах адводзіцца голасу моладзі.










